ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ 
на Нядзелю Хросту Пана
 
1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
 
2. План каляды на гэты тыдзень наступны:
- панядзелак: вул. Стадзіённая, Астроўскага, Маякоўскага - два святары  ад 16.00.
вул. Акцябра 3 - адзін святар, ад 17.00,
 
- аўторак: вул. Юрэнка, зав. Юрэнка - адзін святар, ад 16.00,
вул. Шаўчэнка -  адзін святар, ад 17.00,
вул. Акцябра 7А і 9 - адзін святар, ад 15.00.
 
- серада: - вул. Некрасава - адзін святар, ад 17.00,
вул. Дачная- адзін святар, ад 15.00,
вул. Акцябра 3А -  адзін святар, ад 16.00.
 
- чацвер: вул.Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў - адзін святар, ад 15.00.
в. Княжына: вул. Слабодская ,Вецеранаў, Каралёва, Фрунзэ - два  святары , ад 15.00.
 
- пятніца: вул. Акцябра 34 - адзін святар, ад 17.30,вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная - два святары, ад 15.00.
 
- субота: вул. Юбілейная - адзін святар, ад 11.00,
в. Краснасельцы, Майшулі і Пузыры - два святары ад 11.00.
 
3. 3 студзеня ў Мёрах прайшоў конкурс каляднай песні "Зорка Бэтлеема". Ад нашай парафіі ў конкурсе ўдзельнічаў гурт "Ex Anima". Ўдзельнікі гутра: (Яна Піртань, Антон Лібік, Яна Магаліцкая, Павел Лібік, Арцём Піскун, Уладзімір Сіпко), так сама ўдзельнічала шасцігадовая Соня Рымовіч, вакалістка Эліна Пілат і юная скрыпачка Яна Рышкевіч. Па выніках конкурсу журы прысудзіла нашай парафіі 2-е месца. Шчыра дзякуем ім за выступленне ад імя нашай Браслаўскай парафіі. Дзякуем іх бацькам і ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы выступлення, асабліва Іне Сапун.
 
4. 4 студзеня ў Віцебску прайшоў конкурс батлеек. Сваю пастаноўку гледачам і журы прадэманстравалі і маладыя вернікі нашай парафіі. Па выніках конкурсу браслаўская парафія заняла 2-е месца. А Яўген Кажаронак быў адзначаны дыпломам у намінацыі "лепшы артыст". Шчыра дзякуем ім за выступленне ад імя нашай Браслаўскай парафіі. Дзякуем ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы выступлення, асабліва сёстрам Эўхарысткам, якія працуюць у нашалй парафіі, с.Анне і с.Аліцыі.
 
5. У наступную нядзелю пасля св.Імшы ў 8.30 і 11.00 можна будзе падпісвцца на газету Каталіцкі Веснік. Вельмі заахвочваем.
 
6. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.