ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ на Нядзелю Святой Сям'і
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы ў капліцы ў 16.30.
- у аўторак, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктораў Касцёла;
- у суботу, Урачыстасць Аб'яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень  будуць а  11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы  ў капліцы ў 16.30. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння.
 
- у наступную нядзелю свята Хросту Пана.
- I Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця;
- I Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
 
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 - Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 - Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. У аўторак 2 студзеня пасля вячэрняй св.Імшы адбудзецца аплатковая сустрэча для членаў малітоўнай групы  Маці ў малітве. Сустрэча адбудзецца ў парафіяльным доме імя Францішка Ярдана. Сардэчна запрашаем.
 
5. У суботу 6 студзеня пасля св.Імшы а 11.00 запашаем на аплатковае спатканне членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом. Спатканне адбудзецца ў парафіяльным доме імя Францішка Ярдана. 
 
6. План каляды на гэты тыдзень:
- аўторак: раён Турбазы- два святары, ад 12.00.
- серада: вул. Кірава - адзін святар, ад 14.00.
1 i 2-гі завулак Дзяржынскага - адзін святар, ад 17.00.
- чацвер: вул. Горкага, Шчорса, Чкалава - адзін святар, ад 16.00.
- пятніца: вул.  Дзяржынскага - адзін святар,ад 15.00.
 
7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем'ях благаславіць усіх.