Душпастырскія аб'явы на IV Нядзелю Адвэнту
1. Сёння прыпадае Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з'явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне. 
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак Урачыстасць Божага Нараджэння. Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00, так сама у бальнічнай капліцы а 16.30;
- у аўторак свята Св. Стэфана, першамучаніка;
- у сераду свята Св. Яна апостала і евангеліста. У гэты дзень будзе асвячэнне віна;
- у чацвер свята сватых Немаўлят, мучанікаў. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят;
- у наступную нядзелю свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа.
 
Наступная нядзеля гэта так сама апошні дзень 2017 года. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Ва ўсіх гэтых інтэнцыях св.Імша будзе адпраўлена ў наступную нядзелю ў 11.00, а пасля св. Імшы будзе набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі ў мінуючым годзе. Усіх вас сардэчна запрашаем.
 
3. На працягу ўсяго тыдня трывае Актава Божага Нараджэння, таму св. Імшa будзе кожны дзень а 11.00 і 19.00. Св.Імшы ў 8.00 не будзе.
 
4. 26 снежня ў 19.45 сардэчна запрашаем на вечар арганнай музыкi. Выканаўца лаўрэат мiжнародных конкурсаў Кацярына Нiкалаева. У праграме прагучаць творы, прысвечанныя Урачыстасцi Божага Нараджэння.
 
5. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць 25 снежня (Урачыстасць Божага Нараджэння) пасля св. Імшы ў 11.00.
 
6. План каляды на гэты тыдзень наступны:
    - серада: вул. Маладзёжная - адзін святар  ад 17.00.  
    - чацвер: вул. Лермантава, Варашылава, Сергіевіча, Беларуская - два святары ад 16.30
    - пятніца: вул. Садовая (па левым баку ад магазіна Стралец), вул. Школьная, Зав. Стадыённы - два святары ад 15.00.
 
7. Увага, дзеці! Аб'яўляецца свята песні і верша "КАЛЯДНАЯ ЗОРКА", якое адбудзецца пасля святой Імшы а 11.00 31 снежня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. У падрыхтоўцы могуць вам дапамагчы вашыя бацькі і настаўнікі. Таксама заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе каляднай песні "Зорка Бэтлеему" , які адбудзецца ў Мёрах 3 студзеня 2018г. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
 
8. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем'ях благаславіць усіх.