Душпастырскія аб'явы на III Нядзелю Адвэнту
 
1. Сёння распачынаем у нашай парафіі аднаўленне святых Місій. Сардэчнв вітаем місіянераў айцоў Рэдэмптарыстаў Анджэя і Станіслава. Гэтае важнае выдарэнне будзе трываць да серады, заахвочваем усіх парафіян да актыўнага ўдзелу. У сераду падчас кожнай св. Імшы будуць збірацца ахвяры, якія будуць пераданы айцам місіянерам. 
 
2. У наступную нядзелю прыпадае Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імшы а 8.30, 11.00, 15.00, так сама у бальнічнай капліцы у 15.00 (не як заўсёды у 16.30) і Пастэрка а 24.00. Не будзе св. Імшы а 19.00 вечарам!! У гэты дзень заахвочваем захоўваць пост - устрымлівацца ад мясных страваў. Вечарам, калі з'явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы. Вельмі важная інфармацыя: прыход на Пастэрку не звальняе ў гэтым выпадку ад удзелу ў нядзельнай св. Імшы.
 
3. Рараты на гэтым тыдні будуць ў панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45 
 
4. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  25 снежня (Урачыстасць Божага Нараджэння) пасля св. Імшы ў 11.00. Просім, каб дзеці прынеслі на астатнюю св. Імшу Раратнюю мазаікі, якія збіралі падчас адвэнта на раратах. 
 
5. Увага, дзеці! Аб'яўляецца свята песні і верша "КАЛЯДНАЯ ЗОРКА", якое адбудзецца пасля святой Імшы а 11.00 31 снежня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. У падрыхтоўцы могуць вам дапамагчы вашыя бацькі і настаўнікі. Таксама заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе каляднай песні "Зорка Бэтлеему" , які адбудзецца ў Мёрах 3 студзеня 2018г. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі. 
 
6. Душпастырскія наведзіны парафіян (каляда) у гэтым годзе распачнуцца адразу пасля святаў. Таму просім, каб як найхутчэй арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме. 
 
7. 26 снежня ў 19.45 сардэчна запрашаем на вечар арганнай музыкi.  Выканаўца лаўрэат мiжнародных конкурсаў  Кацярына Нiкалаева. У праграме прагучаць творы, прысвечанныя Урачыстасцi Божага Нараджэння.
 
8. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.