Душпастырскія аб'явы на I Нядзелю Адвэнта
 
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45 раніцай. 
 
2. Шчыра запрашаем усіх на Рараты, асабліва дзяцей і моладзь. На Раратнюю Імшу пажадана прыходзіць з запаленай дома свечкай. Пасля Раратаў дзеці атрымаюць невялікае заданне, а таксама будуць вучыцца дзяліцца, напрыклад прысмакамі, цацкамі, якія пасля аддадзём патрабуючым.  Таксама трэба сабраць калядную мазайку, а каб гэта зрабіць трэба быць кожны раз на РАРАТАХ.
 
3. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы a 8.30 i 11.00 ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
4. У мінулым годзе ў нашай парафіі адбыліся святыя місіі. Па традыцыі праз год місіянеры праводзяць так званае аднаўленне місій, якое ў нас пройдзе з 17 па 20 снежня. Шчыра запрашаем кожнага верніка да ўдзелу. Праграма аднаўлення святых місій знаходзіцца на дошцы аб'ў у касцеле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
 
5. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла,
-  першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
- у пятніцу урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 6.45 Рараты, 11. 00 і 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
 
У сувязі з тым, што ў бліжэйшую пятніцу выпадае ўрачыстасць, пост у гэты дзень не абавязковы. 
 
6. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю ў 8.30 Групa Жывога Ружанца.
 
7. Увага, дзеці! Аб'яўляецца свята песні і верша "КАЛЯДНАЯ ЗОРКА", якое адбудзецца у нашым касцёле. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. У падрыхтоўцы могуць вам дапамагчы вашыя бацькі і настаўнікі. Таксама заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе каляднай песні "Зорка Бэтлеему" , які адбудзецца ў Мёрах 3 студзеня 2018г. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
 
8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.