Душпастырскія аб'явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
Душпастырскія аб'явы
на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
1. Сёння перажываем Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры сённяшняй нядзелi будуць скiраваны на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семiнарыi ў Пiнску.
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер свята св. Андрэя, апостала;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем'яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
У першую пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 - Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю ў 8.30 Групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на аплату за ацяпленне нашага касцёла. Вельмі просім аб ахвярнасць.
5. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння. Вігілійныя аплаткі будуць асвечаныя ў І нядзелю Адвэнту на Св. Імшы ў 8.30.
6. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 2 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава,танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі.
7. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах, думках і чынах і няхай нас благаславіць.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.