- У сераду ўcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцельнай музыкі. У аўторак а 19.00 св.Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога. Сардэчна запрашаем.
- У пятніцу успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, Мучанікаў з В'етнама;
- У наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
2. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 2 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава,танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. y кс. Уладзімірa.
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Вышэйшая Духоўная Семінарыя Сальватарыянаў у Багне мае за сабой ужо больш як пяцідзесяцігадоваю гісторыю. Падрыхтоўвае маладых Сальватарыянаў, каб яны маглі рэалізаваць сальватарыянскае пасланне ў Касцёле і свеце. Яно з’яўляеццца супольнасцю кансакраванага жыцця, у якім пражываем рэчаіснасць Касцёла, рэалізуючы законныя шлюбы, але таксама вышэйшую навучальную ўстанову. Сваё сальватарыянскае пакліканне сёння распазнаюць і рэалізоўваюць у ёй 48 клерыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.