ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ
на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- У чацвер успамін Нйсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божац Вострабрамскай).
- у пятніцу успамін Св. Альжбеты Венгерскай, Законніцы.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 2 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава,танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. у кс. Уладзіміра.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.