ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ 
на XXX Звычайную Нядзелю
 
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду Урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00 і ў бальнічай капліцы ў 16.30. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.
- у чацвер, ўспамін Усіх Памерлых Вернікаў. У гэты дзень св. Імша а  11.00 i 19.00.
- у суботу, успамін св. Караля Барамэя, БП. 
 
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем'яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
 
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
    
2. У лістападзе будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, а таксама напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. На прaцягу ўсяго месяца лістапада кожную пятніцу а 18.30 будзем  спяваць нешпары за памерлых. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі.  Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца - можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых. 
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю ў 8.30 Групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на аплату за ацяпленне нашага касцёла. Вельмі просім аб ахвярнасць.
 
5. Вельмі просім аб дапамозе ў прібіранні лістоў на тэрыторыі касцёла ў аўторак ад 9.00. Просім мець пры сабе граблі і мётлы. 
 
6. Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах аб'яўляе міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс, з нагоды 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме. Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць на дошцы аб'яў перад касцёлам, ці атрымаць у сакрыстыі. Працы можна перасылаць у Баранавічы да 1 сакавіка 2018г. 
 
7. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 2 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава,танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. па тэл. МТС 5770038 кс. Уладзімір.
 
8. Вялікая просьба ў цёмны час сутак мець пры сабе флікеры і хадзіць толькі па ходніках пры іх наяўнасці
 
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.