ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVIII Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонкі, якія стаяць каля бакавых алтароў з правага і левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы ў кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка,
- у сераду свята св. Лукі, Евангеліста, апекуна медыцынскіх работнікаў. На гэты дзень прыпадае адпуст у капліцы ў бальніцы. Адпустовая св. Імша будзе адпраўлена ў 16.30.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. У нашым санктуарыі 21-22 кастрычніка адбудзецца дыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Малітва ў сям’і”. Запрашаем да ўдзелу ў гэтай падзеі сем’і з нашай парафіі. План пілігрымкі знаходзіцца на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай інтэрнэт-старонцы.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.