ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, гадавіна кансэкрацыі Катэдральнага касцёла.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. Як добра ведаем у Каталіцкім Касцеле адзначаем 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. З гэтай нагоды ў нашай дыяцэзіі трывае перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. У нашай парафіі перэгрынацыя адбудзецца 10.10-12.10.2017.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла. 
 
5. У нядзелю 15 кастрычніка падчас св. Імшы а 11.00 будзе асвячэнне арганаў у нашым касцеле і канцэрт арганнай музыкі. Усіх сардэчна запрашаем. 
 
6. У нашым санктуарыі 21-22 кастрычніка адбудзецца дыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Малітва ў сям’і”. Запрашаем до ўдзелу ў гэтым выдарэнні сем’і з нашай парафіі. План пілігрымкі знаходзіцца на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай інтэрнэт-старонцы. 
 
7. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонкі, якія стаяць каля бакавых алтароў з правага і левага боку.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Сямейны Адвэнт: традыцыі ў сучаснасць

Адвэнт – гэта вельмі прыгожы перыяд літургічнага года. Ён багаты традыцыямі, якія можна выкарыстаць не толькі для ўласнага духоўнага развіцця, але і для з’яднання ўсіх членаў сям’і і духоўнага абагачэння кожнага, незалежна ад узросту. На гэты раз хачу падзяліцца вопытам складання Адвэнт-календара.

Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЧАЛАВЕКА

18. Хто стварыў чалавека?
- Чалавека стварыў Пан Бог.
19. Хто такі чалавек?
- Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу.
20. Да каго падобна душа чалавека?
- Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, вольную волю і ніколі не памірае.
21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?
- Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, выконваў Яго волю, а пасля смерці быў з Ім у небе.
22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі?
- Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці.
23. Чаму болыш за ўсё радаваліся першыя людзі?
- Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку
24. Што дае асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу, яднае нас з Езусам Хрыстом і дае права на вечнае жыццё ў небе.
Go to top