ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
- у сераду, успамін св. Францішка Асізкага;
- у суботу, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Святая Імша ў гэты дзень ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца.
 
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.    
 
2. Ружанцовыя набажэнствы  адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. 
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
 
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю ў 8.30 Група Жывога Ружанца.
 
4. Як добра ведаем у Каталіцкім Касцеле адзначаем 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. З гэтай нагоды ў нашай дыяцэзіі трывае перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. У нашай парафіі перэгрынацыя адбудзецца 10.10-12.10.2017.
 
5. У нядзелю 15 кастрычніка падчас св. Імшы а 11.00 будзе асвячэнне арганаў у нашым касцеле і канцэрт арганнай музыкі. Усіх сардэчна запрашаем.
 
6. Наў весь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.