Душпастырскія аб’явы на XХV Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаю, што 30 верасня распачынаюцца катэхэзы для дзяцей і моладзі. Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
 
2. У літургічным календары ўспамінаем:
  • Св. Вінцэнта дэ Поля святара, у сераду;
  • Свв. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала свята, у пятнмцу;
  • Св. Гераніма, Святара і ДК, у суботу;
У нядзелу распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай парафіі набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да субуты ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
 
3. У наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша у інтенцый Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. У панядзелак распачынаюцца ў нашым санктуарыі  трохдзённыя рэкалекцыі для святароў. Рэкалекцыіі правядзе Яго Эмінэнцыя кс. Кардынал-дыякан Райманд Лео Бёрк.
 
5. Як добра ведаем у Каталіцкім Касцеле адзначаем 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. З гэтай нагоды ў нашай дыяцэзіі трывае перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. У нашай парафіі перэгрынацыя адбудзецца 10.10-12.10.2017. Праграма перэгрынацыі будзе пададзена ў наступную нядзелю.
 
6. У нядзелю 15 кастрычніка падчас св. Імшы а 11.00 будзе асвячэнне арганаў у нашым касцеле і канцэрт арганнай музыкі. Усіх сардэчна запрашаем.
 
7. Запрашаем  1 кастрычніка (нядзеля) на Адпуст у Урбаны ва успамін Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, заступніцы каталіцкіх місій. 
12:30 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраменту і набажэнства праз заступніцтва Св. Тэрэзы.
13:00 – Святая Імша 
Пасля імшы для усіх пачастунак. Сардэчна запрашаем! Ёсць магчымасць запісацца ў закрыстыі на аутобус да Урбанаў на урачыстасць кошт 2 руб. Выезд а 12 гадзіне каля касцела. 
 
8. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.