ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIV Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаю, што 30 верасня распачынаюцца катэхэзы для дзяцей і моладзі.Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду успамін свв. Андрэя Кім Таэгона, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў з Карэі;
- у чацвер Свята св. Мацвея, Апостала;
- у суботу успамін св. Піо з П’етрэлчыны.
 
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
4. Сустрэчы для міністрантаў адбываюцца кожную суботу ў 16.00.
 
5. Сустрэча моладзі кожную суботу ў 19.30.
 
6. У суботу 30 верасня а 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
7. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.