Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома) БП. і ДК.
- у чацвер, свята Узвышэння Святога Крыжа. Св.Імша ў гэты дзень у нашым касцеле ў 11.00 і 19.00. Адпуст у вёсцы Ахрэмаўцы ў 18.00.
- у пятніцу, успамін НПМ Балеснай;
- у суботу, успамін свв. Мучанікаў Карнэпія, Папы і Кіпрыяна, Біскупа.
 
2. Прыпамінаю, што 30 верасня распачынаюцца катэхэзы для дзяцей і моладзі.Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30.
 
3. Запрашаю хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Першая сустрэча ў суботу 16 верасня.
 
4. Сустрэча моладзі кожную суботу у 19.30.
 
5. У суботу 30 верасня а 12.00 адбудзецца св. Імша  на могілках у вёсцы Зарачча.
 
6. 16 верасня Айцы-марыяне запрашаюць у Росіцу на малітву-падзяку за сёлетні ўраджай. Пачатак а 11.00. Праграма гэтага  свята на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.
Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ ч.2

86. Што такое рахунак сумлення?
- Рахунак сумлення - гэта разважанне над тым, як мы выконвалі волю Пана Бога, і прыпамінанне сваіх грахоў.
87. Што такое жаль за грахі?
- Жаль за грахі - гэта раскаянне за ўчыненыя грахі, жаль аб тым, што мы не выканалі волю Пана Бога і пакрыўдзілі бліжняга.
88.  Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца?
- Цвёрдае пастанаўленне выправіцца - гэта шчырае жаданне пазбягаць грахоў і рашэнне змяніць да лепшага сваё жыццё.
89. Што такое споведзь?
- Споведзь - гэта вызнанне ўсіх сваіх грахоў перад Богам у прысутнасці святара, каб атрымаць прабачэнне.
90. Якой павінна быць споведзь?
- Споведзь павінна быць шчырай і поўнай - гэта значыць, трэба прызнацца ва ўсіх грахах, сказаць, як часта мы іх рабілі і чаму.
91. Што нам дае добрая споведзь?
- Пасля добрай споведзі Пан Бог адпускае нам грахі, вяртае страчаную намі асвячальную ласку і дае дзейсныя ласкі для захавання запаведзяў.
92. Што такое выкананне прызначанай пакуты?
- Гэта выкананне дадзенага падчас споведзі задання і напраўленне крыўды, учыненай бліжняму.
Go to top