Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у пятніцу. Св.Імша ў 11.00 і 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Дзецi, якiя прынялi ў гэтым годзе першую Святую Камунiю павiны прыйсцi ў святочным адзеннi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць балдахiм i харугвi. Прыпамінаю, што для кожнага парафіяніна Урачыстасць абавязковая. Па традыцыі касцёла ў гэты дзень асвячаюць зерне на сяўбу, таму напрыканцы кожнай св.Імшы будзем асвячаць зерне. У пятніцу ў сувязі з урачыстасцю ў нашай парафіі няма абавязковага посту. Так сама 8 верасня ў нашай парафіі падчас св.Імшы а 11.00 будзе адзначаць 15 год свайго існавання малітоўная група “Маці ў малітве”. На гэтай св. Імшы разам з намі будзе маліцца 
кс. біскуп Алег Буткевіч.
 
2. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем таксама на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30. Заняткі распачынаюцца 30 верасня.
 
3. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 16 верасня.
 
4. Моладзь запрашаем на сустрэчы па суботах у 19.30.
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю ў 8.30 у інтенцый групы Жывога Ружанца.
 
6. Сардэчна вітаем у нашай парафіяльнай супольнасці с. Анну Мізавец эўхарыстку, якая распачынае сваю паслугу сярод нас. Жадаем ёй Божага Благаслаўлення, дароў Духа Святога і на кожны дзень апекі Маці Божай Браслаўскай.
 
7. У суботу 9 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны, а 10 верасня ў  нядзлю ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.
 
Расклад катэхэз у нашай парафіі
на 2017-2018 год
 
Заняткі распачынаюцца 30 верасня
 
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
1 год – Нядзеля 12.00 
2 год – Субота 13.00
Нядзеля 10.00
 
Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі
1 год – Субота 14.00
2 год – Субота 15.00
3 год – Пятніца 17.00
 
Дзеці 4-8 год
Нядзеля 12.00
 
Спатканне моладзі
Субота 19.30
 
Катэхэза для дарослых
Пятніца 19.30
 
Сустрэчы для міністрантаў
Субота 16.00
 
 
Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА

63. Хто такі Езус Хрыстус?
- Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.
64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?
- Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.
65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?
- Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.
66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?
- Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.
67. Кім быў святы Юзаф?
- Святы Юзаф быў апекуном Езуса.
68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?
- Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.
69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?
- Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
Go to top