ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIX Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка;
- у аўторак урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы.
 
2. Магчымасць споведзі для кандыдатаў бежмавання, а таксама для сведкаў бежмавання будзе штодзённа ад панядзелку да чацверга ад 18.30 да 19.00.
 
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу ў 18.00 св. Імшой падчас якой будзе ўдзелены сакрамант бежмавання. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.  Падчас урачыстасцяў, у ночы, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пойдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кірава і Савецкай. Галоўным цэлебрантам св. Імшы на палявым алтары ў суботу ў 11.00 будзе Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. Напярэдадні ўрачыстасцяў з 14 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву, а з 16 жніўня  Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Асабліва запрашаем дзяцей рознага ўзросту з нашай парафіі наведаць заняткі ў школе касцёльнага спеву, першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак у 15.00. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування. У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства. 
 
4. Размяшчэнне моладзі на начлегі адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы, у сераду.
 
5. У суботу 19 жніўня св. Імшы ў 19.00 не будзе.
 
6. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну у аўторак і сераду з 9.00 ў будынак былога хлебазавода.
 
7. У суботу 9 верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны, а 10 верасня ў  нядзлю ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.