ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на свята Перамянення Пана
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак успамін св. Дамініка, свят.
- у сераду свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і муч., апякункі Еўропы
- у чацвер свята св. Лаўрэнція, дыяк. і муч.
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 18 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.  A да гэтых урачыстасцяў ад 16 жніўня пачнецца  Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Звяртаемся з просьбай прыняць гасцей на начлегі. Патрэбна будзе шмат начлегаў для ўдзельнікаў Летняй школы касцельнага спеву, якая распачнецца 14 жніўня і будзе трываць да 18 жніўня, а таксама для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ад 16 жніўня. Харчаванне забяспечваць будзем для ўсіх удзельнікаў пры Касцеле. Мы просім вас даць ім толькі жыллё на гэты час. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
 
3. З 10 да 15 жніўня ў парафіі будуць госці з Польшчы (Brasławianie), у пятніцу 11.08 ў 19.00 будзе св. Імша для гасцей у іх інтэнцыі.
 
4. Св. Імша на могілках у в. Плябанцы будзе адпраўлена ў суботу, 12 жніўня ў 11.00.
 
5. Святая Імша у інтенцый Групы Жывога Ружанца у  наступную нядзелю а 8.30
 
6. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла ў  сераду і чацвер, ад гадзіны 9.00 раніцы.
 
7. Сустрэча для кандыдатаў на бежмаванне, якія 18 жніўня будуць прыступаць да гэтага сакрамэнту, а таксама іх бацькоў адбудзецца у суботу (12 жніўня) пасля св. Iмшы а 19.00 і у нядзелю (13 жніўня) пасля св. Iмшы а 11.00 у касцеле. Запрашаем таксама дарослых, якія  хочуць прыступіць да сакрамэнту бежмавання. Прысутнасць абавязкова.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.