ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІI Звычайную Нядзелю
 
1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак, успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара;
- у аўторак, успамін св. Альфонса Марыі Лігуорыя, БП. i ДК. 
- у пятніцу, успамін св. Яна Марыі Вянэя, cвятара;
 
у наступную нядзелю, свята Перамянення Пана;
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
 
У першы чацвер пятніцу i суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.   
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці ў малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом
 
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
 
5. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на патрэбы місій.      
 
6. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 18 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. A да гэтых урачыстасцяў ад 16 жніўня пачнецца  Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Звяртаемся з просьбай  прыняць гасцей на начлегі. Патрэбна будзе шмат начлегаў для ўдзельнікаў Летняй школы касцельнага спеву, якая распачнецца 14 жніўня і будзе трываць да 18 жніўня, а таксама для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ад 16 жніўня. Харчаванне забяспечваць будзем для ўсіх удзельнікаў пры Касцеле. Мы просім вас даць ім толькі жыллё на гэты час. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
 
7. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла. 
 
8. Пілігрымка ў Росіцы, месца мучанніцкай смерці благаслаўёлных святароў Юрыя і Антонія, адбудзецца 4 і 5 жніўня 2017г. Ад’езд ад касцёла ў пятніцу (4.08.) а 20.30–ю гадзіну вечарам. Выезд з Росіцы ў суботу (5.08.) каля 5–й гадзіны раніцай. Кошт пілігрымкі склпдае 10 рублёў. Запісацца на пілігрцмку можна ў закрыстыі. Падчас побыту ў Росіцы кожны пілігрым павінен мець пашпарт. План урачыстасцяў ў гонар росіцкіх мучаннікаў знаходзіцца на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
9. Св. Імшы на могілках:
- у суботу 5 жніўня а 11.00 в. Краснасельцы, а 14.00 старыя Браслаўскія могілкі;
- у суботу 12 жніўня а 11.00 в. Плябанцы.
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.