Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак свята  св. Якуба, Апостала і  ўспаміну святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
- у сераду успамін свв. Яўхіма і Ганны бацькоў НПМ;
- у суботу успамін св. Марты
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 18 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. A да гэтых урачыстасцяў ад 16 жніўня пачнецца Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Звяртаемся з просьбай прыняць гасцей на начлегі. Патрэбна будзе шмат начлегаў для ўдзельнікаў Летняй школы касцельнага спеву, якая распачнецца 14 жніўня і будзе трываць да 18 жніўня, а таксама для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ад 16 жніўня. Харчаванне забяспечваць будзем для ўсіх удзельнікаў пры Касцеле. Мы просім вас даць ім толькі жыллё на гэты час. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
 
3. Рэкалекцыі цвярозасці пачынаюцца ў пятніцу 28 ліпеня, a скончваюцца ў нядзелю 30 ліпеня. Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
 
5. Св. Імша на старых Браслаўскіх могілках адбудзецца ў суботу 5 жніўня а 14.00
 
6. Вельмі просім аб дапамозе ў працы пры касцеле, асабліва мужчын, у панядзелак ад 9.00 гадзіны.
 
7. Пілігрымка ў Росіцы, месца мучанніцкай смерці благаслаўёлных святароў Юрыя і Антонія, адбудзецца 4 і 5 жніўня 2017 г. Ад’езд ад касцёла ў пятніцу (4.08.) а 20.30–ю гадзіну вечарам. Выезд з Росіцы ў суботу (5.08.) каля 5–й гадзіны раніцай. Кошт пілігрымкі складае 10 рублёў. Запісацца на пілігрымку можна ў сакрыстыі. Падчас побыту ў Росіцы кожны пілігрым павінен мець пашпарт. План урачыстасцяў у гонар росіцкіх мучаннікаў знаходзіцца на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
8. Наша парафія будзе аказваць гуманітарную дапамогу малазабяспечаным, мнагадзетным сем'ям, таксама інвалідам, прыёмным сем'ям, пенсіянерaм і тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для таго, каб атрымаць дапамогу неабходны наступныя дакументы: Дакумент, які пацвяржае, што ў сям'і нізкі заробак, пасведчанне інваліда, або мнагадзетнай сям'і. Aбавязкова трэба мець з сабой копіі гэтых дакументаў. Пры касцёле не будзе магчымасці зрабіць копіі дакументаў. Дапамогу можна атрымаць у сераду, чацвер, пятніцу і суботу з 9.00-13.00 і з 16.00-18.00.
 
9. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.