Душпастырскія аб’явы
на XV Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у суботу свята св. Марыі Магдалены
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем.
 
3. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
4. Св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі адбудзецца ў суботу 22 ліпеня а 12.00.
 
5. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.