Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 
Душпастырскія аб’явы
на XIV Звычайную Нядзелю
 
1.На мінулым тыдні адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі. Сардэчна дзякуем усім удзельнікам. Словы падзякі накіроўваю да дыяканa Яўгена Жукоўскага, моладзі з Місійнага Валантарыяту „Salwator” з Польшчы, да с. Таццяны Гмыза, кс. Уладзіміра Шыдлоўскага, за іх працу і зацікаўленасць.
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 18 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна будзе прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем.
 
3. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
4. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак, свята  св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы;
- у суботу, успамін св. Бонавэнтуры, Бп. і ДК.
 
5. Сёння збор ахвяраванняў на дыяцэзіяльныя мэты.
 
6. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, якія будзем выконваць на гэтым тыдні, няхай благаславіць Бог усемагутны.
Cакрамэнт святога Хросту

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Пяць касцёльных наказаў

1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
2. Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.
3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.
4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Go to top