Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIII Звычайную Нядзелю
 
1. Шчыра дзякуем усім удзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных Маці Божай у Будславе. Гэта знак павагі і еднасці ўсіх каталікоў Беларусі.
 
2. XXVII Пешая Пілігрымка да санктуарыя Маці Божай у Будславе скончылася ў пятніцу. Сардэчна дзякуем ўсім пілігрымам. Словы падзякі накіроўваю да кс. Уладзіміра Шыдлоўскага, галоўнага кіраўніка групы,  да дыяканa Яўгена Жукоўскага, а таксама да усіх тых, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні гэтай пілігрымкі.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак – свята св. Тамаша, апостала;
 
- I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
 
У першы чацвер і пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў  пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
4. Святыя Імшы малітоўных груп:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у  наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
 
5. У сераду 5 ліпеня дзень свайго нараджэння будзе святкаваць кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS. Запрашаем на св. Імшу ў яго інтэнцыі ў сераду а 19.00.
 
6. У панядзелак 3 ліпеня пры нашай парафіі распачынаюцца рэкалекцыі для дзяцей і моладзі. Прыпамінаем, што aбавязковы ўдзел у гэтай форме рэлігійнага паглыблення веры павінна прымаць моладзь, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Бежмавання ў жніўні. Пачатак рэкалекцый у панядзелак 4 ліпеня а 10.00 у касцеле. 
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
Cакрамэнт святога Хросту

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Пяць касцёльных наказаў

1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
2. Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.
3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.
4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Go to top