Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак, успамін св. Антонія Падуанскага, святара і Доктара Касцёла. Св. Імшы ў гэты дзень –  а 11.00 i 19.00.
- у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары а 19-й гадзіне.
 
Просім аб прыгатаванні алтароў:
  1. алтар –  група бацькоў,
  2. алтар – дзеці і моладзь,
  3. алтар – малітоўная група “Жывы Ружанец”,
  4. алтар – малітоўные групы „Вешчуны Божай Міласэрнасці” і “Маці ў малітве”
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
 
2. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 25 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 18 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
3. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
4. Як бачыце ў нашым касцёле і каля касцёла адбываюцца розныя работы. Перабудоўваецца хор і ўстанаўліваецца арган, якія мы атрымалі з Германіі, рамантуюцца галоўныя прыступкі да касцёла, па-ранейшаму неабходна выканаць мноства іншых работ унутры касцёла. Выкананне гэтых пачатых спраў немагчыма без вашай, дарагія парафіяне, фінансавай падтрымкі. Просім скласці ахвяру на ўсе гэтыя работы, колькі хто зможа. Ахвяры просім прыносіць у сакрыстыю.
 
5. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.
Cакрамэнт святога Хросту

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Пяць касцёльных наказаў

1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
2. Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.
3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.
4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Go to top