Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Спаслання Духа Святога
 
1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы а 11.00, а 19.00.
 
2. У наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер, Свята Нашага Пана Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. 
 
4. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
 
6. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 25 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 18 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
7. Дыяцэзіяльная працэсія Божага Цела ў Віцебску адбудзецца ў суботу -  10 чэрвеня. Будзе арганізаваны выезд на аўтобусе. Запісацца можна пасля кожнай Св. Імшы ў сакрыстыі да серады. 
 
8. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
9. У часе летніх канікул дзеці і моладзь будуць мець магчымасць удзельнічаць у рэкалекцыях “Канікулы з Богам” з 3 па 7 ліпеня пры нашай парафіі. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі. Абавязковы ўдзел у гэтай форме рэлігійнага паглыблення веры павінна прымаць моладзь, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Бежмавання ў жніўні.
 
10. Як бачыце ў нашым касцёле і каля касцёла адбываюцца розныя работы. Перабудоўваецца хор і ўстанаўліваецца арган, якія мы атрымалі з Германіі, рамантуюцца галоўныя прыступкі да касцёла, па-ранейшаму неабходна выканаць мноства іншых работ унутры касцёла. Выкананне гэтых пачатых спраў немагчыма без вашай, дарагія парафіяне, фінансавай падтрымкі. Просім скласці ахвяру на ўсе гэтыя работы, колькі хто зможа. Ахвяры просім прыносіць у сакрыстыю.
 
11. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА

63. Хто такі Езус Хрыстус?
- Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.
64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?
- Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.
65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?
- Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.
66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?
- Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.
67. Кім быў святы Юзаф?
- Святы Юзаф быў апекуном Езуса.
68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?
- Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.
69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?
- Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
Go to top