ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V велікодны тыдзень
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – успамін св. Андрэя Баболі
 
2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. У часе летніх канікул дзеці і моладзь будуць мець магчымасць удзельнічаць у рэкалекцыях “Канікулы з Богам” з 3 па 7 ліпеня пры нашай парафіі. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі. Абавязковы ўдзел у гэтай форме рэлігійнага паглыблення веры павінна прымаць моладзь, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Бежмавання ў жніўні.
 
4. Ахвяры  складзеныя сёння, будуць прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.
 
5. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.