Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 
У мінулыя выходныя ў нашу парафію завітала псіхааналітык з Мінска Наталля Пан, вядомая таксама многім вернікам па публікацыях у каталіцкай прэсе. Па просьбе сястры Таццяны Гмыза семінар быў прысвечаны такім пытанням як стаўленне да сябе, адносіны з іншымі і праблема залежнасцяў.
Па словах удзельнікаў, на семінары яны атрымалі дастаткова інфармацыі і практычных парад, каб нанова паглядзець на свае праблемы і ведаць, у якім накірунку рухацца для іх вырашэння. Бо важна не толькі зразумець, што многія людскія праблемы прыйшлі з дзяцінства, а таму, думаць, што нельга ўжо нічога направіць. Наадварот: толькі ведаючы канкрэтна прычыну праблемы, можна пачаць працаваць над яе вырашэннем. Усё пачынаецца з любові да сябе, а вера ва ўсемагутнасць Бога дае хрысціянам больш магчымасцяў у самадасканальванні і аздараўленні душэўных ранаў. Лекцыі спалучаліся з адарацыяй, удзелам у святой Імшы, таму былі па-сутнасці часам рэкалецый, дыхоўных разважанняў.
Ініцыятарам і арганізатарам семінара з'яўляецца с. Таццяна Гмыза. У размовах з вернікамі, падчас правядзення катэхезы для дарослых сястра заўважыла, што існуе пэўнае кола пытанняў, на якія варта было б даць адказы прафесіяналу. 
 
Ад імя ўдзельнікаў выказваю шчырыя словы падзякі Наталлі Пан за яе працу і с. Таццяне за неабыякавасць да праблемаў парафіянаў, адкрытае сэрца і актыўнае служэнне ў нашай парафіі. Няхай Бог благаславіць кожны наш крок на шляху да пазнання сябе і прыняцця бліжніх. 
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
фота: с. Таццяна Гмыза
 
 
P.S. Азнаёміцца з матэрыяламі Наталлі Пан па пытаннях псіхалогіі можна на сайце часопіса “Ave Maria”.
Cакрамэнт святога Хросту

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Пяць касцёльных наказаў

1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
2. Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.
3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.
4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Go to top