ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV велікодны тыдзень
 
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у суботу успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
 
3. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
4. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 11.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей і іх бацькоў, хросных і блізкіх ў пятніцу а 17.00.  
 
5. У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне 12-13 мая пройдзе Урачыстасць звязаная са стагоддзем аб’яўленняў у Фаціме, якія адзначаем у гэтым годзе. На Урачыстасці будзе прысутнічаць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтар. Біскуп Алег Буткевіч сардэчна запрашае ўсіх прыняць удзел ва ўрачыстасці. Таму як запісалася вельмі мала людзей, выезд у Шуміліна не будзе арганізаваны. У сувезі з гэтымі ўрачыстасцямі ў суботу не будзе св. Імшы а 8.00, толькі вечарам а 19.00. 
 
6. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.