ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III велікодны тыдзень
 
1. Месяц май які мы пачынаем заўтра асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
у аўторак – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
у сераду – святя св. Філіпа і Якуба, Апосталаў. 
 
- I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
 
У першы чацвер, пятніцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
 
4. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне 12-13 мая пройдзе Урачыстасць звязаная са стагоддзем аб’яўленняў у Фаціме, якія адзначаем у гэтым годзе. На Урачыстасці будзе прысутнічаць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтар. Біскуп Алег Буткевіч сардэчна запрашае ўсіх прыняць удзел ва ўрачыстасці. Будзе арганізавана аўтобусная пілігрымка ў Шуміліна 13 мая. Хто хоча паехаць, просім запісацца ў сакрыстыі да нядзелі(7 мая). Праграма ўрачыстаці знаходзіцца на дошцы аб’яў перад касцёлам. 
 
6. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.