ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Божай Міласэрнасці
 
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Літанію і Вяночак да Божай Міласэрнасці.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – свята св. Марка, евангеліста,
- у суботу – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла.
 
3. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 14 мая а 11.00. А сакрамэнт Канфірмацыі біскуп Алег Буткевіч удзеліць у пятніцу 18 жніўня падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Айцы Марыяне запрашаюць на 1 Мая (панядзелак) у Росіцу на малітву ў інтэнцыі сем’і. Пачатак а 11.00. Праграму можна прачытаць на дошчы аб’яў перад касцёлам.
 
6. Сардэчна запрашаем дзяцей на Велікодную сустрэчу, якая адбудзецца ў нступную нядзелю 30 красавіка пасля заканчэння св. Імшы ў 15.00. Сустрэча адбудзецца ў будынку былога хлебазавода.
 
7. Велікодная сустрэча групы "Маці ў малітве" адбудзецца ў будынку былога хлебазавада ў наступную нядзелю (30 красавіка) непасрэдна пасля заканчэння святой Імшы ў 11.00 гадзін. Сардэчна запрашаем.
 
8. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.