ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Мукі Пана
 
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй заканчваем велікапостныя рэкалекцыі, якія былі часам прыгатавання да Вялікадня. Адначасова распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.  Сардэчна дзякуем Айцу Аляксандру Жарнасеку з Оршы, з Ордэну Айцоў Марыянаў за рэкалекцыйную паслугу.
 
2. Магчымасць споведзі  на гэтым тыдні у панядзелак, аўторак i сераду з 7.30 раніцы і з 17.30 вечарам.
 
3. На Вялікім Тыдні прыпадае: 
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Гэты дзень з’яўляецца патранальным святам сясцёр Эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 22.00.
 
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху -  а 11.00 і 18.00. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00.
У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў Вялікую Пятніцу, Вялікую Суботу і Велікодную Нядзелю  адбудзецца а 15.00.
 
- Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай - Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. Асвячэнне страваў  у касцеле а 10.00, 12.00 i 15.00. Асвячэнне страваў адбудзецца ў доме састарэлых а 11.00, ў бальнічнай капліцы а 12.00 гадзіне. Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі.
 
4. Велікодная Нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імшы у Велікодную Нядзелу а 11.00, і 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы а 16.30.
 
5. Шчыра дзякуем усім, хто  на мінулым тыдні  дапамагаў у працах у нашым касцеле.
 
6. 29 -30 красавіка у кляштары Сясцёр Эўхарыстак адбудзецца семінар, які будзе праводзіць Наталля Пан (псіхолаг). Яна агучыць такія тэмы як канфлікты з самім сабой і з іншымі. Хто жадае ўдзельнічаць трэба абавязкова запісацца да 20 красавіка!
 
7. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.