ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай.
 
2. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (7 красавіка), а заканчваем у Нядзелю Мукі Пана (9 красавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Айцец Аляксандр Жарнасек з Оршы, з Ордэну Айцоў Марыянаў. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет - старонцы waladarka.by. У пятніцу і суботу на кожнай св.Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для Айца Аляксандра, як знак нашай удзячнасці. 
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі.
 
У першы чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша ў інтенцый Групы Жывога Ружанца.
 
5. Наступная нядзеля, гэта Нядзеля Мукі Пана – знак памяці ўрачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем. Урачыстая працэсія з пальмамі адбудзецца а 11.00 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. Ахвяры складзеныя ў Нядзелю Мукі Пана будуць прызначаны для Духоўнай Семінарыі. 
 
6. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей.
 
7. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла  пасля зімы ў панядзелак і аўторак ад 9.00. Просім мець пры сабе мётлы і граблі. 
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.