ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў. У першую суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.
 
4. У наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша ў інтенцуй Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
5. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (7 красавіка), а заканчваем у Нядзелю Мукі Пана (9 красавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Айцец Аляксандр Жарнасек з Оршы, з Ордэну Айцоў Марыянаў. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў.
 
7. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей.
 
8. Cёння пасля св. Iмшы а 11.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца другі год да прыняцця Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязкова!
 
9. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.