ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св. Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у пятніцу : успамін св. Патрыка, біскупа;
- у суботу: успамін св. Кірыла Ерузалемскага, біскупа і доктара Кацсёла.
 
3. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Caritas.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Шчыра дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў у працах у нашым касцеле.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Сямейны Адвэнт: традыцыі ў сучаснасць

Адвэнт – гэта вельмі прыгожы перыяд літургічнага года. Ён багаты традыцыямі, якія можна выкарыстаць не толькі для ўласнага духоўнага развіцця, але і для з’яднання ўсіх членаў сям’і і духоўнага абагачэння кожнага, незалежна ад узросту. На гэты раз хачу падзяліцца вопытам складання Адвэнт-календара.

Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЧАЛАВЕКА

18. Хто стварыў чалавека?
- Чалавека стварыў Пан Бог.
19. Хто такі чалавек?
- Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу.
20. Да каго падобна душа чалавека?
- Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, вольную волю і ніколі не памірае.
21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?
- Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, выконваў Яго волю, а пасля смерці быў з Ім у небе.
22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі?
- Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці.
23. Чаму болыш за ўсё радаваліся першыя людзі?
- Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку
24. Што дае асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу, яднае нас з Езусам Хрыстом і дае права на вечнае жыццё ў небе.
Go to top