Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на VII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, свята Катэдры св. Пятра, Апостала
 
2. 25 лютага (субота) а 11 гадзіне ў нашай парафіі адбудуцца дыяканскія пасвячэнні. Яго Эксцэленцыя біскуп Алег Буткевіч удзеліць сакрамэнт пасвячэння Алегу Хмылко, які паходзіць з парафіі св. Андрэя Апостала ў Лынтупах. Запрашаем прыняць удзел ва Урачыстасці.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры на ацяпленне нашага касйёла. 
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Cакрамэнт святога Хросту

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
21
22
23
24
25
26
27
28
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЧАЛАВЕКА

18. Хто стварыў чалавека?
- Чалавека стварыў Пан Бог.
19. Хто такі чалавек?
- Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу.
20. Да каго падобна душа чалавека?
- Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, вольную волю і ніколі не памірае.
21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?
- Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, выконваў Яго волю, а пасля смерці быў з Ім у небе.
22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі?
- Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці.
23. Чаму болыш за ўсё радаваліся першыя людзі?
- Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку
24. Што дае асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу, яднае нас з Езусам Хрыстом і дае права на вечнае жыццё ў небе.
Go to top