ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на VI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, свята св. Кірыла, мніха і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
 
2. Сёння пасля св. Iмшы а 11.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца другі год да прыняцця Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязкова!
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.