ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на V Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі.
- у пятніцу, успамін св. Схалястыкі, панны.
 
- у чацвер (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Просім апекуноў гэтых людзей паклапаціцца пра прысутнасць хворых. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі і прыняць Св. Камунію, а таксама прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Перад св. Імшой а 10.00 запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта і ружанцовую малітву. Ў гэты дзень св. Імша будзе адпраўлена ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
 
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога  Ружанца.
 
3. Скончыліся душпастырскія адведзіны – каляда. Усім тым, хто запрасіў святара да свайго дому, сардэчна дзякуем. Таксама складаем падзяку, за ахвяры з нагоды каляды. Калі хто б яшчэ хацеў запрасіць святара, няхай дамовіцца пра дзень і час у закрыстыі.
 
4. У наступную нядзелю пасля св. Iмшы а 11.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца другі год да прыняцця Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязкова!
 
5. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на аплату за ацяпленне нашага касцёла. Вельмі просім аб ахвярнасць.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.