Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Дарагія парафіяне
і людзі добрай волі! 
Жадаю Вам такой веры і такого глыбокага сузірання на смерць і Уваскрасенне Езуса, што былі ў сведкаў, якія знаходзіліся побач. Прашу Вас, ідзіце і абвяшчайце сваім жыццём, што Ён сапраўды ўваскрос!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на IV Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае: 
- у чацвер,  Свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00, 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
- у пятніцу, успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св.Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла. Св. Імшы ў гэты дзень: а 8.00 i 19.00.
- у наступную нядзелю, успамін св. Агаты, Дзевы і Мучанніцы. На кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. 
 
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
 
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: вул. Міцкевіча і зав. Міцкевіча – адзін святар, ад 17.00.                             
- субота: в. Краснасельцы і Пузыры - два святары ад 11.00.
На гэтым тыдні хочам скончыць душпастырскія наведзіны ў дамах нашых парафіян.
 
5. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог

Вось дрэва Крыжа, на якім памёр Збаўца свету

Вялікая Пятніца - гэта дзень цішыні, адарацыі, разважанняў і малітвы. Чырвоны колер, які ўжываецца сёння, павінен нагадваць нам не толькі пра мучаніцкую смерць Езуса, але і пра тое, што гэта любоў перамагае на Крыжы. 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ПАНА БОГА

1. Хто такі Бог?
-  Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
2. Чаму Пана Бога мы называем Духам?
-  Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела.
3. Як мы называем Бога ў трох Асобах?
-  Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай.
4. Чаму Пана Бога мы называем вечным?
-  Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе.
5. Дзе ёсць Бог?
-  Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы.
6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным?
-  Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні.
7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем?
-  Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога.
8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом?
-  Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні.
9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым?
-  Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным?
-  Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.
Go to top