ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак - успамін св. Францішка Салскага, біскупа і доктара Касцёла;
- у сераду - Навяртанне св. Паўла, Апостала, свята;
- у чацвер - успамін свв. Цімафея і Ціта, БП.
- у пятніцу - успамін бл. Юрыя Матулевіча, БП. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.
- у суботу - успамін св. Тамаша Аквінскага, Свят. і ДК.
 
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
 
- панядзелак: вул. Дрывяцкая – адзін святар, ад 17.00,
вул. Дзяржынскага – адзін святар ад 16.00.
 
- аўторак: вул. Акцябра 31 - адзін святар, ад 17.00,
вул. Савецкая – адзін святар, ад 16.00.
 
- серада: вул. Акцябра 41 - адзін святар, ад 17.00,
вул. Юбілейная - адзін святар, ад 17.00.
 
- чацвер: завулак Прамышлены - адзін святар, ад 17.00.
 
- пятніца: вул. Садовая 55Б – адзін святар, ад 17.00.                                  
 
- субота: Муражы –Навастройкі – два святары, ад 11.00.
 
3. У пятніцу 27 студзеня пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца набажэнства Крыжовай Дарогі для членаў групы “Маці ў малітве”. 
 
4. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.