ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Урачыстасць Святой Багародзіцы Марый
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Урачыстасць Святой Багародзіцы Марый
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскураў і доктораў Касцёла.
- у пятніцу, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы ў капліцы ў 16.30. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння.
- у наступную нядзелю свята Хросту Пана.
- I Чацвер Месяца, дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы, чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
3. У пятніцу 6 студзеня прыпадае 20-я гадавіна са дня смерці кс. Стэфана Прэкурата SDS. Запрашаем на св. Імшу ў інтэнцыі кс. Стэфана ў пятніцу а 11.00.
4. План каляды на гэты тыдзень:
- панядзелак: вул. Лермантава, Варашылава, Сергіевіча, Беларуская- адзін святар, ад 16.00
вул. Пушкіна, 8 Марта, зав. Газетны і Красны - адзін святар, ад 15.00
вул. Будзёнага – адзін святар, ад 16.00,
- аўторак: (Лесхоз) вул. Дачная - адзін святар, ад 15.00.
вул. Акцябра 9 – адзін святар, ад 15.00.
вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 17.00.
- серада: вул. Нарбута, Бр. Васілеўскіх, Куйбышава, Заслонова - два святары, ад 16.00.
вул. Кірава - адзін святар, ад 14.00.
- чацвер: вул. Акцябра 3А і вул. Садовая 70, 53, 49, 47 - два святары, ад 14.00.
5. У наступную нядзелю пасля святой Імшы а 11.00 адбудзецца свята песні і верша “КАЛЯДНАЯ ЗОРКА”. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае Нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
6. У аўторак 3 студзеня пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца аплатковая сустрэча для членаў малітоўнай групы Маці ў малітве. Сустрэча адбудзецца ў будынку былога хлебазавода. Сардэчна запрашаем.
7. Няхай Езус Хрыстус, Які аб’яўляецца ўсім людзям, благаславіць нам.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Мы, сальватарыяне, пакліканыя наслядоўваць Езуса Хрыста, Божага Збавіцеля, на працягу жыцця як супольнасць у Паўсюдным Касцёле для апостальскай паслугі. Так як наш Заснавальнік, Айцец Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан, абвяшчаем усім людзям збаўленне, якое аб’явілася ў Езусе Хрысце, каб на працягу жыцця, якое маем і ва ўсім нашым апостальстве усе маглі “пазнаць Цябе, Адзінага, Праўдзівага Бога, а таксама Таго, каго паслаў, Езуса Хрыста.
Гэтыя словы кажуць нам дзяліцца апостальскім пакліканнем з усімі людзьмі. Мы гатовыя служыць усюды і ўсім людзям, усімі спосабамі і сродкамі, якімі нас адорыць любоў Хрыста. Верым, што поўня Божай любові дапаможа распазнаць знакі часу і адважна адказваць на іх у кожным месцы і ў кожны час. Сёння гэтыя знакі запрашаюць нас быць прароцкім голасам аднаўлення Касцёла і света праз: пераказванне евангельскіх вартасцей сучаснымі спосабамі і ў дыялогу з кожнай культурай; пабудзіць свецкіх людзей выконваць іх хрысціянскія абавязкі, браць на сябе функцыі кіраўніка пры літургічных і харытатыўных паслугах; далучэнне да ўбогіх у барацьбе з сучаснымі формамі зла, якія робяць немагчымым поўню чалавечага жыцця, у асаблівасці грамадскай несправядлівасці, убогасці і насілля ва ўсіх формах.
“Мы, сальватарыяне, імкнемся выконваць нашу місію праз адзінства з тымі, каму нясём сваю паслугу, паказваючы людзям дабрыню і лагоднасць Бога, нашага Збавіцеля”.
Гэта Місія натхняе і запрашае сёння сальватарыянаў шукаць новыя шляхі апостальскай дзейнасці, якія стануць адказам на знакі і выклікі сучаснага света.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.