ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА 
УРАЧЫСТАСЦ БОЖАГА НАРАДЖЕННЯ
 
1. Сёння Урачыстасць Божага Нараджэння. Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак свята Св. Стэфана, першамучаніка;
- у аўторак свята Св. Яна апостала і евангеліста. У гэты дзень будзе асвячэнне віна;
- у сераду свята сватых Немаўлят. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят;
- у пятніцу свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
-  у суботу, успамін святога Сільвестра, Папы. На заканчэнне года ў суботу у 11.00 адбудзецца св. Імша і набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі.
-у наступную нядзелю, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.
 
3. На працягу ўсяго тыдня трывае Актава Божага Нараджэння, таму св.Імшa будзе кожны дзень а 11.00 і 19.00. Св.Імшы ў 8.00 не будзе.
 
4. У наступную нядзелю а 8.30 св. Імша у інтенцыі Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
5. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. У сераду 28 снежня пасля св.Імшы а 11.00 запашаем на аплатковае спатканне членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом i Групы Жывога Ружанца. Спатканне адбудзецца ў будынку былога хлебзавода. 
 
7. Душпастырскія наведзіны парафіян (каляда) у гэтым годзе распачнуцца адразу пасля святаў. Таму просім, каб як найхутчэй арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
 
8. План каляды на гэты тыдзень наступны:
    - панядзелак: раён Турбазы- два святары ад 12.30
    - аўторак: вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная – два святары, ад 15.00.
    - серада: вул. Акцябра 10,18А,18– адзін святар, ад 16.00.
    - серада: вул. Маладзёжная - адзін святар  ад 17.00.  
    - чацвер: вул. Садовая(па левым баку ад магазіна Стралец), вул. Школьная, Зав. Стадыённы - два святары ад 15.00.
 
9. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.