Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
 
1. На гэтым тыдні запрашаем на перадсвяточную споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да пятніцы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы. 
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у суботу Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша раніцай а 8.00 і Пастэрка а 24.00. У гэты дзень абавязковы пост – устрымліваемся ад мясных страваў. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы.
 
- у наступную нядзелю прыпадае Урачыстасць Божага Нараджэння. Св. Імша a 11.00 i 19.00.
 
3. Рараты на гэтым тыдні будуць ў панядзелак а 19.00, сераду і пятніцу а 6.45 
 
4. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  у наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00. Просім, каб дзеці прынеслі на астатнюю св. Імшу Раратнюю мазаікі, якія збіралі падчас адвэнта на раратах. 
 
5. Увага, дзеці! Аб’яўляецца свята песні і верша “КАЛЯДНАЯ ЗОРКА”, якое адбудзецца пасля святой Імшы а 11.00 у нядзелу  8 студзеня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
 
6. На  заканчэнне года ў суботу (31.12) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі.
 
7. Душпастырскія наведзіны парафіян (каляда) у гэтым годзе распачнуцца адразу пасля святаў. Таму просім, каб як найхутчэй арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме. 
 
8. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.