Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак а 19.00 і  сераду і пятніцу а 6.45 раніцай.
 
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы a 8.30 i 11.00 ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
3. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю на гэтым тыдні да кс. Уладзіміра, каб да наступнй нядзелі мы змаглі наведаць гэтых людзей.
 
4. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- У аўторак успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
- У сераду успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
 
5. Увага, дзеці! Аб’яўляецца свята песні і верша “КАЛЯДНАЯ ЗОРКА”, якое адбудзецца пасля святой Імшы а 11.00 у нядзелу  8 студзеня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
 
6. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.