ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXIII Звычайную Нядзелю
 
1. Завяршаем сёння час св. Місій у нашай парафіі. Дзякуем сардэчна усім парафіянам, якія ўдзельнічалі ў гэтым важным выдарэнні ў жыцці нашай супольнасці. Дзякуем айцам місіянерам за іх паслугу і жадаем Божага благаслаўлення ў іх душпастырскай працы. 
 
2. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.30, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
3. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- У чацвер успамін Св. Альжбеты Венгерскай, Законніцы.
- У наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.