ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Сёння ў нашай парафіі распачынаем Святыя Місіі. Сардэчна запрашаем і заахвочваем да ўдзелу ў гэтым вельмі важным выдарэнні ў жыцці нашай парафіі. У сераду пасля вячэрняй св. Імшы па вуліцах нашага горада адбудзецца набажэнства Крыжовага Шляху. Траса наступная: вул. Ленінская, вул. Булойчыка, вул. Стадзіённая, вул. Садовая, вул. Дзяржынскага, вул. Савецкая. Просім узяць з сабой свечкі. 
 
2. У наступную нядзелю (13 лістапада) падчас св. Імшы а 11.00 ў нашым санктуарыі адбудзецца закрыццё Брамы Міласэрнасці на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці. Закрые Браму кс. Францішак Кісель - Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі.
 
3. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.30, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
4. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду – Свята Гадавіны Псвячэння Латэранскай Базылікі;
- у чацвер – успамін св. Льва Вялікага, Папы і ДК;
- у пятніцу – успамін св. Марціна Турскага БП;
- у суботу - Урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. 
 
5. Святая Імша у інтенцый Групы Жывога Ружанца у  наступную нядзелю а 8.30.
 
6. На час святых Місій, няхай Бог благаславіць.