ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIX Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонкі, якія стаяць каля бакавых алтароў з правага і левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка;
- у аўторак, свята св. Лукі, Евангеліста, апекуна медыцынскіх работнікаў. На гэты дзень прыпадае адпуст у капліцы ў бальніцы. Адпустовая Св. Імша будзе адпраўлена ў 16.30;
- у суботу, успамін св. Яна Паўла II Папы. Як ведаем, у нашым касцеле знаходзяцца рэліквіі гэтага святога, таму ў дзень Яго ўспаміну на заканчэнне раннішняй i вячэрняй Св. Імшы, ушануем рэліквіі св. Яна Паўла II.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Праз тры тыдні ў нашай парафіі распачынаем Святыя Місіі. Гэта будзе час асаблівай прысутнасці сярод нас Езуса Хрыста. Нашу тыднёвую Святую Місію пачынаем у нядзелю, 6 лістапада, а скончваем у наступную нядзелю, 13 лістапада. Місіі будуць праводзіць Айцы Рэдэмптарысты. Ёсць прыгатаваныя брашуркі з праграмай Місій. Хочам, каб іх мелі ўсе католікі нашай парафіі, таму просім вас усіх аб дапамозе ў гэтым. Няхай кожны возьме брашурку для сваёй сям'і, а так сама для сваіх блізкіх, суседзяў, якія можа не за часта ходзяць у касцёл, каб і яны даведаліся пра гэтую важную падзею, якой ёсць Святыя Місіі. Брашуркі ляжаць пры выхадзе з касцёла.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.