ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXVII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- ў аўторак, успамін св. Францішка Асізкага;
- ў сераду, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Святая Імша ў гэты дзень ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца. Св. Імша а 11.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыі груп ружанцовых нашай парафіі;
 
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
 
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.    
 
2. Ружанцовыя набажэнствы адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. 
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на  гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 - Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю ў 8.30 Група Жывога Ружанца.
 
4. Прыпамінаем, што распачаліся пры нашай парафіі катэхэзы для дзяцей і моладзі. Дарагія бацькі, не забывайце пра тое, што падчас св.Хросту вашых дзяцей, вы абяцалі перад Богам, што будзеце выхоўваць сваіх дзяцей у каталіцкай выры. Адным з элементаў гэтага выхавання ёсць удзел вашых дзяцей у катэхэзах. 
 
5. Хутка набліжаецца час, калі, мы, як парафіяльная супольнасць, на працягу тыдня разам будзем прымаць удзел у Святых Місіях. Гэта будзе час асаблівай прысутнасці сярод нас Езуса Хрыста. Нашу тыднёвую Святую Місію пачынаем у нядзелю, 6 лістапада, а скончваем у наступную нядзелю, 13 лістапада. Місіі будуць праводзіць Айцы Рэдэмптарысты. Ёсць прыгатаваныя брашуркі з праграмай Місій. Хочам, каб іх мелі ўсе католікі нашай парафіі, таму просім вас усіх аб дапамозе ў гэтым. Няхай кожны возьме брашурку для сваёй сям'і, а так сама для сваіх блізкіх, суседзяў, якія можа не за часта ходзяць у касцёл, каб і яны даведаліся пра гэтую важную падзею, якой ёсць Святыя Місіі. Брашуркі ляжаць пры выхадзе з касцёла.
 
6. Наў весь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.