Душпастырскія аб’явы на XХVІ Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаю, што 17 верасня пачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30 i таксама на Біблійныя сустрэчы, мэтай якіх будзе паглыбленне веры і пазнанне Бібліі, сёння пасля св. Імшы на 11 першая  сустрэча. Запрашаем дзетак ад 4 да 8 год на заняткі для самых маленькіх, якія адбываюцца пасля Святой Імшы на 11. Дзетак чакаюць цікавыя тэмы, гульні, аніматары, і весела праведзены час. Запісацца можна ў сясцёр.
 
2. У літургічным календары ўспамінаем:
Св. Вінцэнта дэ Поля святара, у аўторак;
Свв. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала свята, у чацвер;
Св. Гераніма, Святара і ДК, у пятніцу;
Св. Тэрэзу ад Дзіцятка Езус, Панну і ДК, у суботу;
 
Першая субота месяца, дзень прысвечаны Беззаганнаму Сэрцу 
   Найсвяцейшай Панны Марыі, у гэты дзень асаблівым чынам молімся 
   аб навяртанні грэшнікаў.
 
У суботу распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай парафіі набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да субуты ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
 
3. У наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша у інтенцый Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на      далейшыя працы пры  нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
5. Хутка набліжаецца час, калі, мы, як парафіяльная супольнасць, на працягу тыдня разам будзем прымаць удзел у Святых Місіях. Гэта будзе час асаблівай прысутнасці сярод нас Езуса Хрыста. Нашу тыднёвую Святую Місію пачынаем у нядзелю, 6 лістапада, а скончваем у наступную нядзелю, 13 лістапада. Місіі будуць праводзіць Айцы Рэдэмптарысты. Ёсць прыгатаваныя брашуркі з праграмай Місій. Хочам, каб іх мелі ўсе католікі нашай парафіі, таму просім вас усіх аб дапамозе ў гэтым. Няхай кожны возьме брашурку для сваёй сям'і, а так сама для сваіх блізкіх, суседзяў, якія можа не за часта ходзяць у касцёл, каб і яны даведаліся пра гэтую важную падзею, якой ёсць Святыя Місіі. Брашуркі ляжаць пры выхадзе з касцёла. 
 
6. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.