ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXV Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаю, што 17 верасня пачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі.Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30 i таксама на Біблійныя сустрэчы, мэтай якіх будзе паглыбленне веры і пазнанне Бібліі, у нядзелю 25 верасня пасля св.Імшы а 11.00 першая  сустрэча.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін свв. Андрэя Кім Таэгона, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, Муч.
- у сераду Свята св. Мацвея, Апостала;
- у пятніцу, успамін св. Піо з П’етрэлчыны.
 
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
4. Сустрэчы для міністрантаў адбываюцца кожную суботу ў 16.00.
 
5. Сустрэча моладзі кожную суботу ў 19.30.
 
6. Запрашаем моладзь, і не толькі розных хрысціянскіх канфесій на спатканне ў духу Taizé у Браславе 23 верасня (пятніца). Супольнасць Taizé (Францыя) аб’ядноўвае больш за сто братоў, каталікоў і пратэстантаў, прадстаўнікоў больш, чым трыццаці нацыянальнасцяў. Існаванне супольнасці ёсць канкрэтным знакам прымірэння паміж падзеленым хрысціянствам, падзеленымі народамі. 
 
Праграма спаткання: 
19 30 – Малітва Taizé 
20 30 – спатканне (сведчанне, пытанні – адказы) 
21 30 – супольная вячэра
7. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.