ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
XXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома) БП. і ДК.
- у сераду, свята Узвышэння Святога Крыжа;
- у чацвер, успамін НПМ Балеснай; 
- у пятніцу, успамін свв. Мучанікаў Карнэпія, Папы і Кіпрыяна, Біскупа    
 
2. Прыпамінаю, што 17 верасня распачынаюцца катэхэзы для дзяцей і моладзі. Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30 i таксама на Біблійныя сустрэчы, мэтай якіх будзе паглыбленне веры і пазнанне Бібліі, у нядзелю 25 верасня пасля св. Імшы а 11.00 першая  сустрэча.
 
3. Запрашаю хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў адбываюцца кожную суботу ў 16.00.
 
4. У наступную нядзелю ў нашым санктуарыі будзе гасціць кс. Аляксей Раманчук пробашч парафіі Cпаслання Духа Святога ў Барысаве, дзе будуецца новы касцёл. На кожнай св. Імшы кс. Аляксей будзе прамаўляць гамілію і пасля Імшы перад касцёлам будзе збіраць ахвяры на будову  новага касцёла. Хто можа, просім падтрымаць ахвярамі гэтыя працы. 
 
5. Сустрэча моладзі кожную суботу у 19.30.
 
6. У суботу 17 верасня а 11.00 адбудзецца св. Імша старых Браслаўскіх могілках і  ў нядзелю 18 верасня а 13.30 на новых Браслаўскіх могілках.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.